Сноў і Горны Сноў
Сноў - мястэчка на ў паўночных ваколіцах Нясьвіжа. Петрапаўлаўскі касьцёл пабудаваны ў XVIII стагоддзі, але істотна пацярпеў ад рэканструкцыі ў 30-я гады ХХ стагоддзя, якая пазбавіла яго вытанчаных рысаў барочнага стыля.
Палац рдултоўскіх пабудаваны ў Снове ў першай чвэрці ХІХ стагоддзя. Даўжыня палаца - 111 метраў. Такія памеры павінны былі задавальніць жаданне гаспадароў паспрачацца ў велічы з нясьвіжскай рэзідэнцыяй Радзівілаў. Зараз тут размяшчаецца вайсковая частка.
Вёска Горны Сноў злучаецца са Сновам, а царква дапаўняе на плане своеасаблівы трохкутнік, які яна ўтварае разам з палацам і касьцёлам у Снове. Пабудавана ў першай палове ХІХ стагоддзя і, як і палац Рдултоўскіх, выканана ў стылі класіцызм.
З правага боку ад могілак, на якіх размешчана царква, знаходзіцца парк і невялікая сядзіба, што пабудавана ў ХІХ стагоддзі. Зараз тут шпіталь.
Используются технологии
uCoz