Новы Сьвержань

Касьцёл у Новым Сьвержані

Новы Сьвержань - старажытнае мястэчка над ракою Нёман, зараз у ваколіцах Стоўпцаў. У былыя часы было цэнтрам рэгіёна. У гістарычным цэнтры захаваліся касьцёл, царква, млын і руіны сінагогі. На каталіцкіх могілках - некалькі надмагільных капліц. Рэнесансны касьцёл на фатаздымку зверху пабудаваны ў сярэдзіне ХVI стагоддзя.



Царква у Новым Сьвержані

Праваслаўная царква пабудавана ў сярэдзіне XVIII стагоддзя таксама ў рысах рэнесанснай архітэктуры. Разам з касьцёлам стварае ансамбль трохкутнікавай цэнтральнай плошчы.



Сінагога у Новым Сьвержані

Захаваліся руіны сінагогі, пабудаванай у ХІХ стагоддзі. Сцяну, якая выходзіць да рэчкі Сэрвач, прытока Нёмана, прытрымліваюць контрфорсы.



Млын у Новым Сьвержані

Ніжэй па вуліцы ад касьцёла знаходзіцца млын, пабудаваны ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя.

Используются технологии uCoz